Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 211 КК Рэспублікі Беларусь.
Раней не судзімы грамадзянін Г. трактарыст-машыніст ААТ «Чарэйшчына», будучы прынятым на падставе загаду дырэктара ААТ «Чарэйшчына» трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці, у адпаведнасці з дагаворам аб поўнай індывідуальнай матэрыяльнай адказнасці ўзяў на сябе поўную матэрыяльную адказнасць за забеспячэнне захаванасці давераных яму наймальнікам матэрыяльных каштоўнасцей, у перыяд часу з красавіка па май 2023 года, маючы адзіны намер на наўмыснае, бязвыплатнае, проціпраўнае завалоданне маёмасцю ААТ «Чарэйшчына», наўмысна, шляхам прысваення і растраты даверанага яму дызельнага паліва, знаходзячыся ў неўстаноўленых месцах, на тэрыторыі Лепельскага раёна, пры дапамозе шланга і каністр, з бака замацаванага за ім трактара, выкраў 214 літраў дызельнага паліва коштам 2,37 рубля за 1 літр на агульную суму 507,18 рубля, прычыніўшы ААТ «Чарэйшчына» матэрыяльную шкоду на ўказаную суму, пасля чаго частку выкрадзенага дызельнага паліва прысвоіў сабе, а частку выкрадзенага дызельнага паліва рэалізаваў іншай асобе.
Змякчаючымі абставінамі суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачванага, частковае добраахвотнае ўстрыманне шкоды і наяўнасць на ўтрыманні ў вінаватага малалетняга дзіцяці.
Ацягваючых абставінаў адказнасць абвінавачванага судом не ўстаноўлена.
Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачванага вінаватым у прысваенні і растраце маёмасці асобай, якой яна даверана, і на падставе ч.2 арт. 211 КК прызначана яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год са штрафам у памеры 50 базавых велічынь, што складае 1850 рублёў, без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. У адпаведнасці з чч. 1,2 арт. 78 КК не