Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 211 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней не судзімы грамадзянін Б., ураджэнец Лепельскага раёна, будучы прынятым на падставе загаду дырэктара ААТ «Лепельаграсэрвіс» трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці, які ў адпаведнасці з дагаворам аб поўнай індывідуальнай матэрыяльнай адказнасці ўзяў на сябе поўную матэрыяльную адказнасць за забеспячэнне захаванасці давераных яму наймальнікам матэрыяльных каштоўнасцей, у групе асоб па папярэдняй змове з раней не судзімым грамадзянінам М., ураджэнцам Чашніцкага раёна, будучы прынятым на падставе загаду дырэктара ААТ «Лепельаграсэрвіс» трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці, які ў адпаведнасці з дагаворам аб поўнай індывідуальнай матэрыяльнай адказнасці ўзяў на сябе поўную матэрыяльную адказнасць за забеспячэнне захаванасці давераных яму наймальнікам матэрыяльных каштоўнасцей, маючы намер на наўмыснае, бязвыплатнае, проціпраўнае завалоданне маёмасцю ААТ «Лепельаграсэрвіс», наўмысна, шляхам растраты даверанага ім дызельнага паліва, знаходзячыся на полі паблізу пасёлка Белаазёрны Лепельскага раёна, пры дапамозе шланга і 7 каністр, з бакаў, замацаваных за ім трактароў, выкралі 215 літраў дызельнага паліва коштам 2,38 рубля за 1 літр, на агульную суму 511,70 рублёў, прычыніўшы ААТ «Лепельаграсэрвіс» матэрыяльную шкоду на вышэйуказаную суму, пасля чаго рэалізавалі дадзенае дызельнае паліва іншай асобе за 360 рублёў.

Змякчаючымі абставінамі суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачваных, а ў абвінавачванага Б. таксама наяўнасць на ўтрыманні ў вінаватага малалетняга дзіцяці.

Ацягваючых абставін адказнасці абвінавачваных судом не ўстаноўлена.

Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў растраце маёмасці асобай, якой яно даверана, здзейсненай групай асоб па папярэдняй змове і на падставе ч.2 арт. 211 КК прызначана кожнаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады са штрафам у памеры 50 базавых велічынь, што складае 1850 рублёў, без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. У адпаведнасці з чч. 1,2 арт. 78 КК не прыводзіць у выкананне, прызначанае абвінавачаным пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, калі на працягу гадавога выпрабавальнага тэрміну яны не здзейсняць новага злачынства і будуць выконваць