Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
У пачатку мая 2023 г. раней не судзімы грамадзянін Х. маючы намер на наўмыснае, бязвыплатнае, супрацьпраўнае завалоданне маёмасцю СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», з карыслівых меркаванняў, шляхам свабоднага доступу, знаходзячыся на полі паблізу в. Ляхавічы Лепельскага раёна, наўмысна, шляхам крадзяжу, з выкарыстаннем шланга і 10 каністраў, з бака трактара таемна выкраў 230 літраў дызельнага паліва коштам 2,38 рублёў за 1 літр на агульную суму 547,40 рублёў, прычыніўшы СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» матэрыяльную шкоду на ўказаную суму, пасля чаго рэалізаваў выкрадзеную маёмасць іншай асобе.
Змякчаючай акалічнасцю суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачанага.
Ацягваючых акалічнасцей адказнасць абвінавачанага, судом не ўстаноўлена.
Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч.1 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ на тэрмін 1 год 6 месяцаў з утрыманнем у даход дзяржавы 15% з заробку па асноўным месцы працы, але не менш адной базавай велічыні штомесяц. Прыгавор уступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна А.С. Дейнека