Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
У перыяд часу з кастрычніка па лістапад 2023 г. раней судзімы грамадзянін Ш. маючы намер на наўмыснае, бязвыплатнае, супрацьпраўнае завалоданне чужой маёмасцю, з карыслівых меркаванняў, шляхам уздзеяння на дужку навяснога замка на ўваходных дзвярах з выкарыстаннем металічнага прадмета, пранік у гараж, адкуль таемна выкраў бензапілу, якая належыць пацярпелай Г. коштам 350 рублёў.
Змякчаючай акалічнасцю суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачваемага.
Ацягваючых акалічнасцей адказнасць абвінавачваемага, судом не ўстаноўлена.
Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачваемага вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч.1 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь на суму 1200 рублёў. У адпаведнасці з ч.5 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў суме 1600 рублёў.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна А.С. Дейнека