Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянін К., які не мае судзімасці, у групе асоб па папярэдняй змове з грамадзянінам С. у сярэдзіне красавіка 2023 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона маркі «Iphone 11», які належыць грамадзяніну К. з усталяванай сістэмай «Telegram», шляхам перапіскі і наступнай аплаты, атрымалі ад неўстаноўленай асобы звесткі аб месцазнаходжанні ва ўстаноўленым месцы (схованцы), размешчаным у парку культуры і адпачынку «Чырвоная Слабада» па вул. Убарэвіча ў г. Мінску, парашкападобнага рэчыва белага колеру (асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва - амфетамін) масай не менш за 1,73 грама, тым самым наўмысна, незаконна без мэты збыту набылі ў неўстаноўленай асобы асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, пасля чаго адправіліся ў г. Мінск і забралі яго са схованкі, пачалі захоўваць пры сабе і перавезлі ў аўтамабілі таксі, грамадскім транспарце Мінскага метрапалітэна, а таксама маршрутным таксі па тэрыторыі г. Мінска, Мінскай вобласці, Віцебскай вобласці і г. Лепеля да моманту іх затрымання, выяўлення і канфіскацыі ў іх асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва па вул. Мінскай у г. Лепелі.

  Змякчаючай акалічнасцю абвінавачаных суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачаных.

Ацягваючай акалічнасцю абвінавачаных суд прызнаў здзяйсненне злачынства групай асоб па папярэдняй змове.

Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні і перавозцы псіхатропных рэчываў і на падставе ч.1 арт. 328 КК прызначана кожнаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады. У адпаведнасці з чч. 1,2 арт. 78 КК не прыводзіць у выкананне, прызначанае абвінавачаным пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, калі на працягу двухгадовага выпрабавальнага тэрміну яны не здзейсняць новага злачынства і будуць выконваць ускладзеныя на іх судом абавязкі. У сілу ч.5 арт. 78 КК ускладзены абавязак у вольны ад працы і (або) вучобы час выканаць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 100 гадзін кожнаму і выплаціць крымінальна-прававую кампенсацыю кожнаму ў памеры 50 базавых велічынь у суме 1850 рублёў на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення прыгавору ў законную сілу.

Прыгавор уступіў у законную сілу. 

Памочнік пракурора раёна                                            А.С. Дейнека