Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней не судзімы 35-гадовы грамадзянін, які пражывае ў г. Лепель, будучы абавязаным па вызначэнні аб судовым загадзе суда Лепельскага раёна да спагнання ў даход дзяржавы расходаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, будучы працаўладкаваным, устаў на шлях ухілення ад узнагароджання расходаў на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей, у выніку чаго здзейсніў больш за 30 прагулаў на працоўным месцы.

У выніку дзеянняў жыхара Лепеля, дзяржава ў асобе ўстаноў адукацыі ў перыяд з сакавіка 2020 па чэрвень 2020 недаатрымала больш за 170 рублёў, затрачаных на утрыманне непаўналетніх дзяцей абвінавачванага.

Змякчаючай віну акалічнасцю суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачванага ў здзейсненым злачынстве.

Ацяжваючых акалічнасцей судом устаноўлена не было.

Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачванага вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч.2 арт.174 КК Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 180 гадзін.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Стажор на пасадзе памочніка Т.В. Лукуціна

пракурора Лепельскага раёна