Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь.
Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь.
Раней не судзімы грамадзянін Б., будучы ў стане алкагольнага ап'янэння, знаходзячыся ў двары дома ў г. Лепелі, з мэтай неправамернага завалодання транспартным сродкам і здзяйснення паездкі на ім без мэты крадзяжу, завалодаў ключом ад замка запальвання і брэлком сігналізацыі ад аўтамабіля «NISSAN ALMERA», які належыць грамадзяніну П., пасля чаго адкрыў яго пры дапамозе брэлка сігналізацыі, наўмысна пранік у салон аўтамабіля і здзейсніў паездку на ім без мэты крадзяжу па вуліцах г. Лепеля.
Змякчаючай акалічнасцю суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачваемага.
Ацягваючай акалічнасцю суд прызнаў здзяйсненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янэння.
Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачванага вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч.1 арт.214 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначыў пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ тэрмінам на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 15% заробку, але не менш за 1 базавую велічыню штомесяц. З вінаватага таксама спагнана 1000 р. у пакрыццё матэрыяльнай шкоды на карысць пацярпелага грамадзяніна П.
Прыгавор уступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна А.С. Дэйнека