Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней не судзімая 32-гадовая грамадзянка, якая пражывае ў г. Лепель, будучы абавязанай па вызначэнні аб судовым загадзе суда Лепельскага раёна да пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, будучы працаўладкаванай, стала на шлях ухілення ад пакрыцця выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне яе непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у выніку чаго са студзеня па красавік 2020 года здзейсніла 15 прагулаў на працоўным месцы без уважлівых прычын. У выніку злачынных дзеянняў жыхаркі Лепеля дзяржава недаатрымала на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей у вышэйуказаны перыяд больш за 80 рублёў.

Змякчаючай акалічнасцю суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачванай.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы суд прызнаў грамадзянку Лепеля вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 180 гадзін.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Стажор на пасадзе памочніка Т.В. Лукуціна

пракурора Лепельскага раёна