ПРАКУРАТУРА ПАПЯРЭДЖВАЕ: «Пры ажыццяўленні фінансавых аперацый з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі неабходна праяўляць пільнасць, паколькі ўзрасла колькасць фактаў крадзяжу грашовых сродкаў».

ПРАКУРАТУРА ПАПЯРЭДЖВАЕ: «Пры ажыццяўленні фінансавых аперацый з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі неабходна праяўляць пільнасць, паколькі ўзрасла колькасць фактаў крадзяжу грашовых сродкаў».

У апошнія гады істотна павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій. Найбольш распаўсюджаны крадзяжы грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках грамадзян. Спосабы і механізмы, якія выкарыстоўваюцца злачынцамі пры крадзяжы грашовых сродкаў, разнастайныя.

Так, дастаткова часта злачынцы выкарыстоўваюць спецыяльныя прыстасаванні (скімеры), якія дазваляюць запамінаць і капіраваць інфармацыю з магнітных палос банкаўскіх картак грамадзян пры выкарыстанні іх у банкаматах (мініяцюрныя відэакамеры, накладкі на клавіятуру і картрыдары). Скапіраваная злачынцамі з магнітнай паласы інфармацыя пазней пераносіцца імі на дублікаты картак («нарыхтоўкі»), што дае ім магчымасць бесперашкодна ажыццяўляць крадзяж грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў. У сувязі з гэтым перад здзяйсненнем аперацый у банкаматах і інфапунктах неабходна пераканацца, што на клавіятуры, у вобласці раздыма для прыёму картак і ў цэлым у працоўнай зоне няма ніякіх старонніх прадметаў.

Нярэдка злачынцы завалодваюць рэквізітамі банкаўскіх картак, якія змяшчаюцца на саміх картках. У прыватнасці, для ажыццяўлення пакупак у шэрагу інтэрнэт-крам дастаткова ўказаць літарна-лічбавыя коды, якія змяшчаюцца на асабовым баку банкаўскай карткі (яе нумар і тэрмін дзеяння), а таксама на адваротным баку ў раёне магнітнай паласы. У дадзенай сітуацыі, каб не стаць ахвярай злачынцаў, ні ў якім разе нельга пакідаць сваю банкаўскую картку без кантролю, выключыўшы такім чынам магчымасць зламыснікам зафіксаваць названыя рэквізіты.

У апошні час махляры для завалодання рэквізітамі банкаўскіх картак дастаткова шырока выкарыстоўваюць так званыя ілжывыя сайты і сайты-двайнікі. Да прыкладу, дастаткова распаўсюджаны сітуацыі, калі зламыснікі мэтанакіравана ствараюць сайты, якія прадстаўляюць паслугі ад імя выдуманых фінансавых арганізацый, пры гэтым найбольш часта дадзеныя паслугі звязаны з ажыццяўленнем замежных грашовых пераводаў. У асобных выпадках сайты добрасумленных фінансавых арганізацый злачынцы падмяняюць у сетцы сайтамі-двайнікамі. Карыстаючыся паслугамі такіх сайтаў, грамадзяне добраахвотна аддаюць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак, а таксама прадастаўляюць звесткі аб паролях банкаўскіх картак зламыснікам, якія ўposledstvii неадкладна «апусташаюць» іх рахункі. Для таго, каб не стаць у дадзеных сітуацыях ахвярай махляроў, перад тым як скарыстацца паслугамі фінансавых арганізацый у глабальнай сетцы Інтэрнэт, напрыклад, ажыццявіць перавод грашовых сродкаў, аплаціць камунальныя паслугі і г.п., неабходна старанна вывучыць звесткі аб арганізацыі і яе сайце, якія змяшчаюцца ў сетцы, уключаючы водгукі. Неабходна карыстацца надзейнымі сайтамі з абароненымі каналамі сувязі. Да прыкладу, адным з прыкмет абароненага канала з'яўляецца наяўнасць у адрасе прэфікса «https://». Пры гэтым махляры пры стварэнні сайтаў-двайнікаў часта выкарыстоўваюць прэфікс «http://» (без лацінскай «s»). Таксама не варта дазваляць сістэме аўтаматычна захоўваць логін і пароль у глабальнай сетцы Інтэрнэт, з дапамогай якіх ажыццяўляецца доступ да карт-рахунку, паколькі аўтазахаванне павялічвае рызыкі завалодання махлярамі канфедэнцыйнай інфармацыяй.

Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
УСК Рэспублікі Беларусь па
Віцебскай вобласці
Уладзіслаў Нарыжны