Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь.
Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па ч. 2 арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь.
Раней не судзімы грамадзянін М. у адзін са дзён чэрвеня 2023 года, знаходзячыся на палігоне 19 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады «Лепельскі» у в. Заслонава, паблізу самаробнага плота, усталяванага каля намётавага лагера, выявіў на зямлі два патроны, якія з'яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай зброі і могуць быць выкарыстаны для стральбы з аўтаматаў і кулямётаў канструкцыі Калашнікава. Узяў названыя патроны, аднёс іх да сябе ў кватэру ў в. Заслонава, дзе і захоўваў іх да моманту выяўлення і канфіскацыі супрацоўнікамі праваахоўных органаў, рэалізоўваць выяўленыя патроны не меў намеру.
Змякчаючай акалічнасцю суд прызнаў шчырае раскаянне абвінавачваемага.
Ацяжваючых адказнасць акалічнасцей судом не ўстаноўлена.
Улічваючы пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў абвінавачванага вінаватым у незаконных набыцці, захоўванні, нашэнні боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі) і на падставе ч.2 арт.295 КК Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з утрыманнем у даход дзяржавы 15% заробку, але не менш за 1 базавую велічыню штомесяц, без штрафу, з пазбаўленнем воінскага звання «прапаршчык».
Прыгавор уступіў у законную сілу.
Намеснік пракурора раёна А.С. Філімонаў