Раней не судзімая 49-гадовая ураджэнка г. Лепеля у пачатку лістапада 2019 г. будучы у стане алкагольнага ап'янення, прыйшла да свайго знаёмага, каб пазычыць грошай, ён ёй адмовіў.
Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне у судзе па ч.2 арт. 212 КК Рэспублікі Беларусь.
Раней не судзімая 49-гадовая ураджэнка г. Лепеля у пачатку лістапада 2019 г. будучы у стане алкагольнага ап'янення, прыйшла да свайго знаёмага, каб пазычыць грошай, ён ёй адмовіў. На падваконні яна заўважыла кашалек і вырашыла яго выкрасці. Прыйшоўшы дадому у кашальку свайго знаёмага выявіла толькі банкаўскую картку. Выкарыстоўваючы банкаўскую картку свайго знаёмага, неаднаразова здзяйсняла пакупкі прадуктаў і алкагольных напояў у краме, на агульную суму 41 рубель 75 капеек. Дадзеныя грашовыя сродкі, выкрадзеныя з банкаўскай карткі свайго знаёмага ураджэнка г. Лепеля аднавіла у добраахвотным парадку.
Як у ходзе папярэдняга следства, так і у ходзе судовага следства ураджэнка г. Лепеля сваю віну у здзяйсненні крадзяжу маёмасці шляхам увядзення у камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі, спалучанае з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі прызнала у поўным аб'еме.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ураджэнка г. Лепеля прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 212 КК Рэспублікі Беларусь і ёй прызначана пакаранне у выглядзе штрафу у памеры 35 базавых велічынь, што складае 945 рублёў.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна уступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна Дейнека А.С.