Пракуратурай Лепельскага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе па ч. 1 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.
Несумленны бацька, жыхар в. Пышна Лепельскага раёна 1976 года нараджэння, абавязаны па вызначэнні аб судовым загадзе да выплаты аліментаў на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей: дачкі Е., 2001 года нараджэння, і сына Д., 2004 года нараджэння, са студзеня 2017 года па красавік 2019 года наўмысна ўхіляўся больш за тры месяцы на працягу года ад выплаты сродкаў на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей, а з красавіка 2019 года па сярэдзіну кастрычніка 2019 года на ўтрыманне свайго непаўналетняга сына Д. Больш за пяць гадоў афіцыйна нідзе не працаваў, ніякіх мер да працаўладкавання, пагашэння запазычанасці і выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей не прымаў, у выніку чаго ў яго ўтварылася запазычанасць па аліментах 26 месяцаў 12 дзён, чым ён істотна парушыў канстытуцыйнае права сваіх дзяцей на дастойны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў.
У ходзе папярэдняга і судовага следства жыхар в. Пышна сваю віну ў зробленым прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна жыхар в. Пышна прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ тэрмінам на 240 гадзін.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Старшы памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Банеўская Е.В.