Даведачна: Пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2022 №22 зацверджаны правілы па забеспячэнні тэхнічнай бяспекі «Патрабаванні да эксплуатацыі абсталявання гульнявога надзіманага, надзіманых атракцыёнаў» (далей – Правілы), якія абавязковыя для арганізацый незалежна ад іх арганізацыйна-прававой формы і формы ўласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць устаноўку, наладку, эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне, тэхнічнае асведчанне, мадыфікацыю і рамонт надзіманых атракцыёнаў.
Аб'ектам праверкі з'яўляўся надзіманы атракцыён «Сафары Парк», устаноўлены ў гарадскім парку. У ходзе наглядных мерапрыемстваў устаноўлены шматлікія парушэнні патрабаванняў да яго эксплуатацыі, у прыватнасці, мацаванне надзіманага атракцыёна не адпавядала ўстаноўленым патрабаванням, крыніцы харчавання, выключальнікі асвятлення і іх токаводзячыя часткі, якія знаходзяцца пад напружаннем, не былі абаронены ад несанкцыянаванага доступу.
Акрамя таго, надзіманы атракцыён быў устаноўлены з парушэннямі патрабаванняў заканадаўства, адлегласць, на якой ён размяшчаўся, не забяспечвала яго бяспечную эксплуатацыю, што магло пацягнуць цяжкія наступствы для маладых наведвальнікаў «Сафары Парка». Устаноўлены і іншыя парушэнні.
Па выніках праведзеных пракуратурай наглядных мерапрыемстваў ад індывідуальнага прадпрымальніка запатрабавана неадкладна прыняць меры да ўстаранення выяўленых парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове жыцця і здароўя дзяцей. Па прадпісанні пракурора раёна спынена эксплуатацыя надзіманага атракцыёна да ўстаранення выяўленых парушэнняў.
Старшы памочнік пракурора