Намеснікам пракурора Лепельскага раёна Філімонавым Аляксандрам Сяргеевічам праведзена выступленне па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту перад вайскоўцамі 231 артылерыйскай брыгады і 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.

У сваім выступленні ён асвятліў пытанні прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, прывёў статыстычныя даныя. За 7 месяцаў 2023 года на тэрыторыі Лепельскага раёна выяўлена 4983 парушэнняў правілаў дарожнага руху, з іх 43 кіроўцы знаходзіліся ў нецвярозым стане і 111 кіроўцаў, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі.

Акрамя таго, былі растлумачаны палажэнні крымінальнага заканадаўства, якія прадугледжваюць адказнасць за незаконныя выраб, набыццё, перадача ва ўладанне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад. Намеснікам пракурора раёна былі прыведзены прыклады з правапрымяняльнай практыкі, растлумачаны патрабаванні заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму. 

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна                                                            А.С. Дейнека