Пракуратурай Лепельскага раёна праведзены наглядныя мерапрыемствы па выкананні заканадаўства аб папярэджанні траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын, а таксама эфектыўнасці і сістэмнасці прымаемых мер у гэтай сферы. Па выніках праведзеных мерапрыемстваў выяўлены парушэнні, якія патрабуюць прыняцця мер па іх ліквідацыі.
Пракуратурай Лепельскага раёна праведзены наглядныя мероприяствы па выкананні заканадаўства аб папярэджанні траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын, а таксама эфектыўнасці і сістэмнасці прымаемых мер у гэтай сферы. Па выніках праведзеных мерапрыемстваў выяўлены парушэнні, якія патрабуюць прыняцця мер па іх ліквідацыі.
09.06.2023 на пасяджэнні камісіі па абследаванні патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі раёна зацверджаны іх пералік, у які ўключана 39 аб'ектаў. У ходзе абследавання пракуратурай раёна дадзеных патэнцыйна небяспечных аб'ектаў устаноўлена, што да цяперашняга часу доступ на тэрыторыю такіх аб'ектаў балансаўладальнікамі не абмежаваны, будынкі знаходзяцца ў незадавальняючым тэхнічным і санітарным стане, а асобныя іх канструкцыі ўяўляюць пагрозу жыццю і здароўю дзяцей.
Патэнцыйную небяспеку таксама ўяўляюць і іншыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Лепельскага раёна, да якіх да цяперашняга часу не абмежаваны доступ, у прыватнасці, шматкватэрны жылы дом, размешчаны ў в. Звезда, будынак былой кацельні ў в. Звезда, будынак фельчарска-акушэрскага пункта з кацельняй і гаражом, размешчаны ў в. Варонь, будынак былых складскіх памяшканняў у в. Зяцеклесье, будынак сельскага дома культуры ў в. Сярэдняя, будынак КБА ў в. Сярэдняя.
Акрамя таго, у цяперашні час у дварах жылых дамоў па вул. Школьнай у г. Лепелі праводзяцца будаўнічыя работы па ўзвядзенні дзіцячага садка. Нягледзячы на тое, што ў дадзеным раёне пражывае вялікая колькасць сем'яў, якія маюць непаўналетніх дзяцей, а таксама ў крокавай даступнасці ад аб'екта будаўніцтва размешчаны дзіцячыя пляцоўкі, доступ на тэрыторыю будаўнічага аб'екта належным чынам не абмежаваны, што можа пацягнуць траўміраванне і гібель дзяцей.
Па выніках праверачных мерапрыемстваў пракурорам Лепельскага раёна ў Лепельскі раённы выканаўчы камітэт унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў, прычын і ўмоў ім спрыяючых.
Старшы памочнік пракурора