Пракуратурай Лепельскага раёна падчас правядзення праверкі захавання патрабаванняў заканадаўства аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання выяўлены парушэнні гэтых патрабаванняў у дзейнасці Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.
Пракуратурай Лепельскага раёна падчас правядзення праверкі захавання патрабаванняў заканадаўства аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання выяўлены парушэнні гэтых патрабаванняў у дзейнасці Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.
Па выніках праведзенай праверкі ўстаноўлена, што маюць месца факты адсутнасці ў продажы тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі ў аўтамагазінах, напрыклад, адсутнічала мыла туалетнае цвёрдае, мыла гаспадарчае, таксама адсутнічалі цэннікі на некаторыя пазіцыі мясной прадукцыі. Таксама выяўлены факты невыканання ўстаноўленых графікаў работы аўтамагазінаў.
Падчас выбарачнай праверкі былі выяўлены тавары з скончаным тэрмінам прыдатнасці, якія знаходзіліся ў рэалізацыі насельніцтву. Так з продажу быў выняты тварог 10%, шпік «Апетытны копчаны», каўбаса вараная з парушэннем цэласнасці ўпакоўкі.
Даведкачна. Згодна з п. 40 Агульных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7, не дапускаецца сумесн ае захоўванне дабраякаснай прадукцыі з прадукцыяй сапсаванай, са скончаным тэрмінам прыдатнасці, вынятай з абарачэння.Захоўванне харчовай прадукцыі непасрэдна на падлозе забараняецца.
Таксама ва ўсіх правераных аўтамагазінах праводзілася захоўванне прадуктаў харчавання на падлозе, напрыклад, тварожныя сыркі ў адкрытай каробцы, замарожаныя кавалкі мяса, загорнутыя ў цэлафан, ляжалі на падносе на падлозе, скумбрыя халоднага вэнджання без упакоўкі захоўвалася на падносе на падлозе і так рэалізоўвалася насельніцтву.
Па выніках праведзенай праверкі пракурорам раёна у Лепельскі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства вынесена прадпісанне аб устараненні парушэнняў, а таксама вышэйназваныя парушэнні адлюстраваны ў прадстаўленні, унесеным у Лепельскі райвыканкам.
Памочнік пракурора