Пракуратурай Лепельскага раёна падчас правядзення праверкі налічэнняў плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі ў арэндным жыллі выяўлены парушэнні патрабаванняў жыллёвага заканадаўства ў дзейнасці КУВП «Бароўка».
Пракуратурай Лепельскага раёна падчас правядзення праверкі налічэнняў плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі ў арэндным жыллі выяўлены парушэнні патрабаванняў жыллёвага заканадаўства ў дзейнасці КУВП «Бароўка».
Па выніках праведзенай праверкі ўстаноўлена, што маюць месца факты няправільнага ўказання ў дагаворах найму агульнай плошчы жылых памяшканняў, што пацягнула за сабой няправільны разлік і налічэнне платы за ЖКУ і карыстанне арэндным памяшканнем.
Так, спецыялісты КУВП «Бароўка» завысілі агульныя плошчы некалькіх арэндных кватэр у Лепельскім раёне за кошт уключэння ў іх склад неацяпляльных памяшканняў (балконаў), у выніку чаго на працягу некалькіх гадоў разліковым цэнтрам няправільна налічвалася плата за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылым памяшканнем.
Даведка. Згодна з п. 30 арт. 1 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь агульная плошча жылога памяшкання - сума жылой плошчы і плошчы падлогі падсобных памяшканняў, акрамя плошчы падлогі балконаў, лоджый, тэрас і неацяпляльных (халодных) памяшканняў.
Па выніках праведзенай праверкі пракурорам раёна у Лепельскі раённы выканаўчы камітэт унесена прадстаўленне аб устараненні парушэнняў, прычын і ўмоў ім спрыяючых. Па выніках разгляду прадстаўлення праведзены пераразлік платы за карыстанне жылымі памяшканнямі, 3 службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна А.С. Дейнека