Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі воінскіх могілак ваеннага шпіталя горада Лепеля адбылося ўрачыстае пахаванне астанкаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны
Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі воінскіх могілак ваеннага шпіталя горада Лепеля адбылося ўрачыстае пахаванне астанкаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны — 23 байцоў Чырвонай арміі, а таксама 20 чалавек цывільнага насельніцтва.
На значнай для раёна падзеі прысутнічалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігар Мартынаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Віцебскай вобласці Юрый Дзеркач. Прысутнічалі на мерапрыемстве таксама дэпутат па Бароўскай выбарчай акрузе №13 Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, а таксама яго намеснікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый раёна, неабыякавыя людзі, якія свята захоўваюць памяць пра вайну.
Настаяцель храма Перамянення Гасподняга протаіерэй Сергій Лешкевіч здзейсніў заупакойную ліцію па ўсіх воінах і мірных жыхарах, за веру і Айчыну загінулых. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічала Марыя Боўдзіла з вёскі Клешчыно Бачэйкаўскага сельсавета Бешанковіцкага раёна. Ёсць здагадка, што сярод пахаваных — яе маці Антаніна Яфімаўна Таўстая.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.