У ДУА «Яслі-сад №8 г. Лепеля» прайшло спартыўнае свята «Не бойся быць адважным!». Яго ўдзельнікамі сталі казачныя героі Баба Яга, дамавік Кузя і юныя ратавальнікі, якія падзяліліся на дзве каманды «Ратавайкін» і «Адважныя». Дзецям трэба было прадставіць сябе байцамі-ратавальнікамі і паказаць, якія мужныя і адважныя людзі гэтай прафесіі. Ацэньваў спаборніцтвы інспектар ІНіП Ягор Уладзіміравіч Зіноў.

Спаборніцтвы пачаліся з прывітання каманд-удзельніц, далей ішоў конкурс «Тушым агонь», дзе дзеці з дапамогай вёдраў тушылі домік «ахоплены полымем». У конкурсе «Агонь – сябар, агонь – вораг» дзеці разгадвалі «пажарныя» загадкі, дэманстравалі веды дзеянняў пры розных надзвычайных сітуацыях. А яшчэ каманды спаборнічалі ў ўменні апранаць баявое адзенне пажарнага-ратавальніка, выкліку пажарнай службы, у пошуку і транспарціроўцы пацярпелага.
У канцы спаборніцтваў Ягор Зіноў усім удзельнікам спаборніцтваў уручыў размалёўкі «Вучым правілы бяспекі разам!», пажадаў поспехаў, усяго самага добрага ў жыцці, не забываць выконваць правілы пажарнай бяспекі і абавязкова дзяліцца сваімі ведамі са знаёмымі і блізкімі, а тым, у каго з'явілася мара стаць ратавальнікам, абавязкова яе ажыццявіць.