21 лютага ў г. Лепелі прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Лепельскага гарнізона па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і правядзенні ратавальных работ ва ўстанове аховы здароўя «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца».
21 лютага ў г. Лепелі прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Лепельскага гарнізона па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і правядзенні ратавальных работ ва ўстанове аховы здароўя «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца». Па ўмовах вучэння адбылося ўзгаранне ў кабінеце сястры гаспадаркі на трэцім паверсе лячэбнага корпуса №3. Адзін пацярпелы на трэцім паверсе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС працуючым персаналам аб'екта была арганізавана эвакуацыя 60 хворых у лячэбна-вытворчыя майстэрні, сіламі ДПД праводзілася першапачатковае тушэнне пажару.
Па прыбыцці падраздзяленняў МНС ратавальнікі правялі ацэнку абстаноўкі, абследаванне ўсіх памяшканняў і арганізавалі тушэнне пажару. Работа праводзілася ў складзе звёнаў газадымаахоўнай службы з адначасовай падачай вогнетушачых рэчываў на тушэнне ўмоўнага пажару. З акна пакоя, размешчанага на 3-м паверсе лячэбнага корпуса №3, па аўталесвіцы эвакуяваны адзін пацярпелы і перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. У вучэннях былі задзейнічаны работнікі аб'екта, РАУС, РЭС, хуткай медыцынскай дапамогі.