Сярод запрошаных – грамадзяне, якім нагадалі пра неабходнасць працаўладкавання, адмову ад шкодных звычак і няўхільнае выкананне патрабаванняў па захаванні грамадскага парадку, а таксама пра бацькоўскія абавязкі.
Усе грамадзяне, разгледжаныя на пасяджэнні, знаходзяцца пад жорсткім кантролем участковых інспектараў РАУС.
— Прафілактычная праца з грамадзянамі, схільнымі да злоўжывання спіртнымі напоямі і супрацьпраўных паводзінаў, павінна ажыццяўляцца на пастаяннай аснове, — адзначае старшыня САПАВ Вікторыя Пшонка. — Безумоўна, перавыхаваць дарослага чалавека досыць складана, аднак дапамагчы яму ўстаць на шлях выпраўлення — задача пасільная. Такая форма працы як запрашэнне на САПАВ, а разам з гэтым грамадскае асуджэнне, таксама маюць станоўчы ўплыў. Праца ў гэтым напрамку будзе працягнута і надалей.