Беларусь будуць не проста палохаць новымі санкцыямі, а напампоўваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па праекце закона "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цяперашні час асабліва важна, каб усе галіны ўлады, органы дзяржкіравання працавалі ў цеснай увязцы. Толькі разам можна забяспечыць мабілізацыю рэсурсаў на найважнейшых напрамках устойлівага развіцця эканомікі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Ключавую ролю тут павінны адыграць банкі і Нацбанк як рэгулятар усёй банкаўскай сістэмы".

Пры гэтым Прэзідэнт запатрабаваў ад усіх не расслабляцца: "Расію пічкаюць дадатковымі санкцыямі і, каб праз нас не было шляху абыходу, нас таксама будуць дадатковымі санкцыямі не проста палохаць, а напампоўваць".

Крыніца: belta.by