14 лютага, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Выяўленне і спыненне ценявых схем паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Расіі абмяркуюць сёння ў Віцебску ўдзельнікі нарады дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі і галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК Віцебскай вобласці.
На пасяджэнні бакі вызначаць напрамкі ўзаемадзеяння па выяўленні і спыненні ценявых схем пры ажыццяўленні дагаворных адносін суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі, якія наносяць шкоду эканамічным інтарэсам абедзвюх дзяржаў. У прыватнасці, будуць разгледжаны пытанні набыцця асобнымі суб'ектамі гаспадарання Беларусі за бюджэтныя сродкі імпартнага абсталявання праз пасрэдніцкія структуры. Акрамя таго, на нарадзе будуць абмеркаваны пытанні процідзеяння вываду і транзіту капіталу праз Беларусь у трэція краіны з выкарыстаннем ілжэпрадпрымальніцкіх структур.
Як чакаецца, у нарадзе прымуць удзел дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі, намеснік старшыні КДК Рыгор Верамко і начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі МУС Расійскай Федэрацыі, генерал-маёр паліцыі Дзяніс Суграбаў.-0-