Цырымонія падпісання дакумента прайшла 15 лістапада раніцай (па мінскім часе) у рэжыме відэаканферэнцыі. З беларускага боку ў цырымоніі прымалі ўдзел старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Белявіч, намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын, кіраўнікі адміністрацый раёнаў Віцебска, прадстаўнікі гарадскога выканаўчага камітэта і сферы адукацыі.
Мікалай Арлоў распавёў аб эканамічным і сацыяльным развіцці Віцебска, віцэ-мэр спадар Лінь Пін – горада Гуйян. Удзельнікі цырымоніі паглядзелі відэаролікі аб двух гарадах. Бакі выказалі жаданне ўмацоўваць сяброўскія сувязі і развіваць усебаковае ўзаемадзеянне. На гэта нацэлена і палітыка беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, якая праводзіцца лідарамі дзвюх краін – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі, генеральным сакратаром ЦК КПК Сі Цзіньпінам.
Мікалай Арлоў запэўніў Лінь Піна, што ў Віцебску заўсёды будуць рады візіту нашых кітайскіх сяброў і партнёраў у любы зручны для іх час. Лінь Пін падкрэсліў, што падпісанне дакумента – унікальная магчымасць для пашырэння кантактаў.
Кіраўнікі гарадоў падпісалі пратакол і пад апладысменты прысутнічаўшых у студыях удзельнікаў цырымоніі прадэманстравалі яго адзін аднаму.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by