Стала дзеючая камісія па грамадскіх абмеркаваннях Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (далей – камісія) на падставе Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 № 687, склала пратакол падвядзення грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта будаўніцтва «Узвядзенне двух кароўнікаў і ДМБ паблізу н.п. Старое Лядна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» (далей – аб'ект грамадскага абмеркавання).

Грамадскае абмеркаванне праводзілася з 22 мая 2024 года па 5 чэрвеня 2024 года ўключна.

Інфармацыя аб правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта публікавалася:

у раённай газеце «Лепельскi край» №40 (12221) ад 17.05.2024;

на афіцыйным сайце Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) lepel.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» (10.05.2024).

Акрамя таго, паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання было размешчана на інфармацыйным стэндзе Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.

Экспазіцыя (выстава) па аб'екце грамадскага абмеркавання праводзілася ў перыяд з 22 мая 2024 года па 5 чэрвеня 2024 года па вул. Ленінская, 6, каб. 107 (аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама) з 8-00 да 17-00 панядзелак-пятніца.

Прэзентацыя аб'екта грамадскага абмеркавання адбылася 27 мая 2024 г. у 12-00 па вул. Ленінская, 6, каб. 107 (аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама).

У ходзе правядзення грамадскага абмеркавання па аб'екце заўвагі і (або) прапановы не паступілі.

Разгледзеўшы пратакол архітэктурна-горадабудаўнічага савета, а таксама матэрыялы па грамадскім абмеркаванні, камісія рэкамендуе да зацвярджэння архітэктурна-планіровачную канцэпцыю па аб'екце «Узвядзенне двух кароўнікаў і ДМБ паблізу н.п. Старое Лядна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці».

Пратакол падвядзення вынікаў райвыканкама

Пратакол архсавета ад 14.062024 Агульн.абм. Лепель