23 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Працэс падліку галасоў праходзіць празрыста і адкрыта, заявіў сёння журналістам назіральнік ад СНД Анатоль Пяўнеў. "Працэс падліку праходзіць адкрыта. Назіральнікі стаяць ля сталоў і ўся працэдура ад раскрыцця урн да падліку ім адкрыта. Пры такіх умовах ніякіх падтасовак быць не можа", - падкрэсліў ён. Па словах Анатоля Пяўнева, назіральнікі ад апазіцыйных партый таксама не выказалі заўваг па працэдуры падліку.-0-

БЕЛТА