Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпавядаючай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.
У ходзе мерапрыемства работнікі Лепельскага РАНС наведалі Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "БЕЛПОШТА", аг. Стаі, вул. Школьная, д. 20; аг. Слабада, вул. Маладзёжная, д. 27б; Індывідуальны прадпрымальнік Лейко Вячаслаў Уладзіміравіч, г. Лепель, вул. М. Горкага; Індывідуальны прадпрымальнік Лебедзеў Мікалай Уладзіміравіч, г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 50а.
Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы вырабы пагонныя электрамантажныя, сродкі вогнеаховы, сродкі пажаратушэння, тэхнічныя сродкі, якія функцыянуюць у складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарныя выпраменьвальнікі). належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).
З прадаўцамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.