Барацьбе з бесталковым гаспадараннем чалавека ў Лепельскім раёне надаецца самая пільная ўвага.
Барацьбе з бесталковым гаспадараннем чалавека ў Лепельскім раёне надаецца самая пільная ўвага. Рабочай групай па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні пры Лепельскім райвыканкаме 2 разы на тыдзень ажыццяўляюцца рэйды па абследаванні тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый, падчас якіх з жыхарамі і суб'ектамі гаспадарання раёна праводзіцца тлумачальная работа па пытаннях санітарнага стану тэрыторый. Так, у красавіку месяцы міжведамаснай групай Лепельскага РВК у складзе: інспектара аддзела архітэктуры і будаўніцтва, ЖКГ райвыканкама Аляксандра Печкоўскага, спецыяліста Лепельскага ЦГіЭ Наталлі Тарасавай, галоўнага спецыяліста аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Марыі Аўдзеевай, юрысконсульта КУВП «Бароўка» Наталлі Буслаўскай праведзены рэйд па навядзенні парадку на тэрыторыі г. Лепеля.
На прадпрыемствах і ў арганізацыях Лепеля работа ідзе поўным ходам: працоўныя калектывы наводзяць парадак на замацаваных тэрыторыях не толькі падчас суботнікаў, але і ў буднія дні. Прыбіраецца смецце і пясок з праезнай часткі дарог, тратуараў, газонаў, рамантуюцца, падфарбоўваюцца малыя архітэктурныя формы, клумбы, бардзюры. Сложней абстаноўка ў прыватным сектары. У цэнтры ўвагі рэйдавай групы былі вуліцы: Віцебская, Беразінская, Полацкі тракт і іншыя. Хочацца сказаць, што падчас кожнага рэйду ў поле зроку трапляюць тыя ці іншыя парушэнні (бытавое смецце, звалкі адходаў, паваленыя дрэвы, неафарбаваныя агароджы і г.д. і т.п.). Людзі забываюць, што парадак на зямлі залежыць ад кожнага з нас. На жаль, часам патрэбны жорсткія меры, каб грамадзяне сталі ўважлівымі не толькі да сябе, але і да навакольнага асяроддзя, і навучыліся паважаць іншых. Паважаныя жыхары, кожны з нас павінен разумець важнасць навядзення парадку на зямлі, бо ўсе мы жадаем, каб наш горад быў прыгожым і чыстым, дагледжаным і камфортным для пражывання. Рэйдавыя мерапрыемствы працягваюць сваю работу.