Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання заканадаўства пры выкананні судовых пастановаў і іншых актаў аб спагнанні грашовых сум на карысць дзяржавы і юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку па пазовах пракурора, а таксама ў частцы канфіскацыі маёмасці ў 2017 годзе.

У ходзе праверкі выяўлены шэраг парушэнняў вышэйназванага заканадаўства. Так, судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання Лепельскага раёна парушаецца трохдзённы тэрмін узбуджэння выканаўчага вядзення. Таксама выяўлены парушэнні пры звароце спагнанняў на пенсію, заработную плату даўжнікоў і прыраўнаваныя да іх даходы. Устаноўлены факты незаконнага спынення судовымі выканаўцамі выканаўчых вядзенняў, узбуджаных на падставе пастановаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, у сувязі з адсутнасцю грашовых сродкаў і маёмасці ў даўжніка.

Па выніках праверкі ў аддзел прымусовага выканання Лепельскага раёна ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў заканадаўства пры выкананні выканаўчых дакументаў, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць, прынесена чатыры пратэсты на пастановы судовага выканаўцы аб спыненні выканаўчых вядзенняў, узбуджаных на падставе пастановаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, у сувязі з адсутнасцю грашовых сродкаў і маёмасці ў даўжніка. Акты пракурорскага рэагавання знаходзяцца на разглядзе.

Разгледжана крымінальная справа ў адкрытым судовым пасяджэнні ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які наўмысна, без уважлівых прычын ухіляўся ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу.

Разгледжана крымінальная справа ў адкрытым судовым пасяджэнні ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які наўмысна, без уважлівых прычын ухіляўся ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу.

У ходзе папярэдняга і судовага следства ўстаноўлена, што ўраджэнец в. Чэрцы, з'яўляючыся прызыўніком ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў, будучы папярэджаным аб крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, у перыяд часу з 01.08.2017 па 30.11.2017 наўмысна ўхіляўся ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу. Так, 06.10.2017 у 12 гадзін 00 хвілін асабіста пад роспіс атрымаў позву аб яўцы ў ваенны камісарыят Лепельскага і Ушацкага раёнаў для праходжання медыцынскага асведчання, аднак ён наўмысна і без уважлівых прычын так і не прыбыў у дадзены ваенны камісарыят.

Да заканчэння прызыву жнівень-лістапад 2017 года ён без уважлівых прычын, наўмысна, з мэтай ухілення ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, у ваенкамат не з'явіўся, што перашкодзіла прыняццю прызыўнай камісіяй рашэння аб выкананні грамадзянінам воінскага абавязку, чым ён і дапусціў ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу.

Судом Лепельскага раёна ўраджэнец в. Чэрцы прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 50 базавых велічынь, што адпавядае 1225 рублям.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Аднак, неабходна памятаць, што судзімасць за дадзенае злачынства пагашаецца па заканчэнні аднаго года пасля адбыцця асноўнага і дадатковага пакаранняў, таксама судзімасць можа быць знята, калі асоба, якая мае судзімасць, пасля адбыцця пакарання сваімі паводзінамі даказала, што вядзе законапаслухмяны лад жыцця, але не раней за канец паловы тэрміну судзімасці. Так як пагашэнне або зняцце судзімасці анулююць прававыя наступствы крымінальнай адказнасці, то асоба прызыўнога ўзросту зноў можа быць прызвана на ваенную службу.

Стажор на пасадзе старэйшага памочніка
пракурора Лепельскага раёна
А.С. Рудзіс