З 13.11.2018 г. па 14.11.2018 г. інспекцыяй ІНіП Лепельскага РАНС праведзены маніторынг КУСП «Чашніцкае ПМК-71» на аб'екце будаўніцтва «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына» ў н.п. Бароўка, Лепельскага раёна. Спальны корпус на 166 месцаў».

У ходзе праведзенага маніторынгу выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а менавіта:

- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не распрацавана згодна з пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі;
- не арганізавана навучанне работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- у бытавым памяшканні № 28 на устаноўленым вогнетушыцелі адсутнічае раструб;
- у бытавым памяшканні № 28 да эксплуатацыі дапускаецца цеплагенеруючы апарат не заводскага вырабу;
- у бытавым памяшканні № 113 да эксплуатацыі дапускаецца цеплагенеруючы апарат не заводскага вырабу;
- на аб'екце дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, вызначанымі інструкцыямі па пажарнай бяспецы, абсталяванымі ва ўстаноўленым парадку і абазначанымі знакамі «Месца для курэння»;

З работнікамі КУСП «Чашніцкае ПМК-71» на аб'екце будаўніцтва «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына» ў н.п. Бароўка Лепельскага раёна. Спальны корпус на 166 месцаў» праведзены інструктаж па выкананні правіл пажарнай бяспекі.