У студзені бягучага года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года, на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана значнае зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам транспартнага сродку і пешахода, а таксама загінулых у іх уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
У студзені бягучага года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года, на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана значнае зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам транспартнага сродку і пешахода, а таксама загінулых у іх уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Разам з тым, нягледзячы на пазітыўную тэндэнцыю, якая намячаецца, на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана 1 дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінуў пешаход.
У мэтах папярэджання ДТЗ па віне і з удзелам пешаходаў, а таксама недапушчэння з боку названых асоб парушэнняў Правілаў дарожнага руху, на тэрыторыі Лепельскага раёна ў перыяд часу з 11 па 28 лютага 2019 года праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне пешаходаў.
Адмова пешаходаў ад выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, грэбаванне элементарнымі правіламі бяспечных паводзін, нечаканае з'яўленне на дарозе, знаходжанне на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап'янення прыводзіць да трагічных наступстваў.
Патрабаванні ПДР аб абавязковым выкарыстанні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі дарогі ўступілі ў сілу ў 2006 годзе. Флікер робіць пешахода на цёмнай дарозе заўважным у святле фар на адлегласці да 400 метраў. А гэта дае кіроўцу дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху.
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі, асобамі, якія кіруюць веласіпедамі і гужавымі транспартнымі сродкамі, прадугледжана артыкулам 18.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. У адпаведнасці з ім, за парушэнне ПДР указанымі асобамі прадугледжаны штраф у памеры да трох базавых велічынь, а ў стане алкагольнага ап'янэння – да пяці базавых велічынь. Характэрна, што за студзень 2019 года да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.23 КоАП РБ супрацоўнікамі Лепельскага РАУС прыцягнута 162 чалавекі, прычым за неабазначэнне сябе святлоадбівальным элементам у цёмны час сутак – 131.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае пешаходаў аднавіць выкарыстанне святлоадбівальных элементаў і абазначыць сябе ў цёмны час сутак.