На гэтым тыдні начальнікам Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам праведзены сустрэчы ў працоўных калектывах Лепельскага раённага вузла паштовай сувязі, філіяла «Лепельскае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №202» і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскім раёне.

На гэтым тыдні начальнікам Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам праведзены сустрэчы ў працоўных калектывах Лепельскага раённага вузла паштовай сувязі, філіяла «Лепельскае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №202» і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскім раёне. У сваіх выступленнях Валянцін Эдуардавіч давёў аператыўную абстаноўку, якая склалася ў рэспубліцы, вобласці, а таксама ў раёне па выніках мінулага года, агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, адзначыў складаную абстаноўку з пажарамі і гібеллю людзей на іх у бягучым годзе, прывёў трагічныя прыклады гібелі дзяцей у 2017 годзе. Акрамя таго, былі абмеркаваны праблемы ўзнікнення пажараў у жыллёвым фондзе па прычыне неналежнага ўтрымання печанага ацяплення, газавага і электраабсталявання. Таксама былі закрануты пытанні выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на працоўным месцы, неабходнасці абсталявання ўласных жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. У ходзе гутарак начальнік аддзела звярнуўся да прысутных з просьбай не заставацца абыякавымі да супрацьпраўных паводзінаў нядобранадзейных суседзяў, праяўляць клопат аб сваіх састарэлых бацьках, нагадаў аб неабходнасці своечасовай ачысткі дахаў домаўладанняў грамадзян ад снегу і як паводзіць сябе пры галалёдзе.