У першай палове лютага інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзена пазапланавая праверка ДУА «Старалядненскі дзіцячы сад сярэдняя школа Лепельскага раёна».

У першай палове лютага інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзена пазапланавая праверка ДУА «Старалядненскі дзіцячы сад сярэдняя школа Лепельскага раёна». У ходзе праверкі выяўлены шэраг нязначных парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. З кіраўніком і службовымі асобамі праведзена гутарка аб недапушчэнні ў далейшым падобных парушэнняў, выканаўца абавязкаў дырэктара школы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама праведзена кантрольная праверка ТАА «Майстар-ШЫК». У ходзе праверкі ўстаноўлена, што ўсе прадпісаныя мерапрыемствы выкананы ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўлены тэрмін. Па выніках праверкі кіраўніку ўручана даведка.