Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у сакавіку праводзілася выбарачная праверка ЗАТ «Жытніца», размешчанай па адрасе: Лепельскі раён, в. Бароўка, д. 214, паўторныя маніторынгі: ЧТУП «Гатэль Двор», ТАА «Майстар-Шык», ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод».

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што на прадпрыемстве ЗАТ «Жытніца» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце. У ходзе правядзення паўторных маніторынгаў ЧТУП «Гатэль Двор», ТАА «Майстар-Шык», ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі выяўлена не было.

З работнікамі праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.