У студзені-лютым бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзена планавая праверка ТАА «Лепельбудінвестысервіс». Па выніках праверкі быў выяўлены шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, а менавіта: - не ў поўнай меры праводзіцца работа па прадухіленні ўтварэння ў гаручым асяроддзі крыніц запальвання (дапускаецца захоўванне пустых балонаў у памяшканні пастаяннага месца правядзення агнявых работ, не прымаюцца належныя меры па прывядзенні ў пажарабяспечны стан сістэм ацяплення ў будынках, печное ацяпленне эксплуатуецца з парушэннямі патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў). Будынкі і збудаванні не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння. Кіраўнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Таксама праведзены кантрольныя праверкі УАЗ «Лепельская ЦРБ» і ДУА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Кіраўніком УАЗ «Лепельская ЦРБ» надаецца належная ўвага выкананню мерапрыемстваў па прывядзенні аб'ектаў у супрацьпажарны стан. Кіраўніком ДУА «ЛГАТК» праведзена пэўная работа па выкананні прадпісаных мерапрыемстваў, аднак не ўсе пункты прадпісання выкананы з-за недастатковага фінансавання. Па выніках праверак кіраўніку УАЗ «Лепельская ЦРБ» уручана даведка, дырэктару ДУА «ЛГАТК» акт.