У маі 2015 года інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 1-е паўгоддзе 2015 года ў Віцебскай вобласці» завершаны планавыя праверкі КУПСХП «Баброва», ААТ «Ладосна» і ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Лепельскага раёна».

Стан пажарнай бяспекі ў ААТ «Ладосна» выклікае трывогу. У парушэнне патрабаванняў артыкулаў 14 і 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 1993 г. «Аб пажарнай бяспецы» кіраўніком арганізацыі не забяспечваецца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым. У палажэннях аб структурных падраздзяленнях прадпрыемства, а таксама ў службовых інструкцыях іх кіраўнікоў, абавязкі па забеспячэнні пажарнай бяспекі не прадугледжаны. У планах эканамічнага і сацыяльнага развіцця прадпрыемства арганізацыйныя і інжынерна-тэхнічныя мерапрыемствы па пажарнай бяспецы не прадугледжаны. Аналіз неабходных сродкаў на выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі не праводзіўся, крыніцы фінансавання не вызначаліся. Дзейнасць створаных у арганізацыі пазаштатных пажарных фарміраванняў (ДПД і ПТК) носіць фармальны характар і не аказвае ўплыву на стан пажарнай бяспекі. У ходзе праверкі дакументы, якія пацвярджаюць працу ППФ, не прадстаўлены. Навучанне работнікаў правілам пажарнай бяспекі не арганізавана. Не ў поўнай меры праводзіцца работа па прадухіленні ўтварэння ў гаручым асяроддзі крыніц запальвання (не ўсе будынкі абсталяваны маланкааховай абаронай, выяўлены факты эксплуатацыі электраабсталявання з парушэннямі норм і правіл). Не адпавядае сістэма супрацьпажарнай абароны патрабаванням норм і правіл (адсутнічаюць сістэмы АПС, апавяшчэння, першасныя сродкі пажаратушэння не ў поўным аб'ёме). Дзейнасць адміністрацыі па забеспячэнні пажарнай бяспекі будынкаў і збудаванняў не адпавядае патрабаванням (адсутнічаюць інструкцыі: аб парадку абыходжання з пажаранебяспечнымі рэчывамі і матэрыяламі (склады з ГЗМ, і г.п.), аб выкананні супрацьпажарнага рэжыму і дзеяннях людзей пры ўзнікненні пажару, не зацверджаны праграмы пажарна - тэхнічнага мінімуму і супрацьпажарнага інструктажу. Не ў поўнай меры прымаюцца меры па выкананні папярэдніх прадпісанняў органаў ДПН адсутнічаюць планы па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.