16 мая 2025 г. начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай работы, кантролю і знешніх сувязей Камітэта дзяржаўнага кантролю Белаве́ц Аксана Вячаславаўна з 12.00 да 13.00 правядзе прамую тэлефонную лінію, з 13.00 да 14.00 – асабісты прыём жыхароў Лепельскага раёна ў будынку райвыканкама.

У час «прамой лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця горада, выказацца наконт работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і назіральных органаў.

Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да работы чыноўнікаў з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму.

Выказаць прапановы і задаць пытанні Вы можаце па тэлефоне: 8(02132) 67814. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: 8(02132) 67886