Літаральна на вачах прыгажэе Заслонаўскі яслі-сад. Пакуль рабочыя КРБУП “Будаўнік” рупіліся непасрэдна ў будынку, работнікі райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, Горскага сельсавета прывялі да ладу прылеглую тэрыторыю.

Замянілі плот, зрабілі новую каналізацыю, пафарбавалі фасад, спілавалі аварыйныя дрэвы, якія ўяўлялі небяспеку для малых дзяцей і г. д. З трох груп поўнасцю адрамантавалі адну, хутка будзе гатова другая. Дзякуй бацькам, якія з разуменнем ставяцца да часовых нязручнасцей. Зараз вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі — саджаюцца некалькі відаў туй.
Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак адмераў неабходную адлегласць паміж дрэвамі, патлумачыў, як правільна пачысціць карані ад пустазелля, пасадзіць тую ў яму.
Вельмі прыемна, што яслі-сад будзе прыгожым не толькі ўнутры, але і звонку. Як бы пафасна гэта ні гучала, але дзеці — наша будучыня, і мы павінны пра іх клапаціцца. Прыгожы і ўтульны садок будуць наведваць каля сямідзесяці дзяцей.