2 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Цэнтр абароны жыцця і сямейных каштоўнасцей "Зараджэнне" прыступіў да актыўнай фазы сваёй дзейнасці ў Наваполацку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Наваполацкага гарвыканкама Наталля Марчанка.
Арганізатарамі цэнтра "Зараджэнне" выступілі Полацкая епархія і свецкія ўлады Полацка, Наваполацка і Полацкага раёна, якія паставілі сваёй галоўнай мэтай папулярызацыю сямейных каштоўнасцей і пераадоленне дэмаграфічнага крызісу.
Спецыялісты пачалі чытаць курс візуалізаваных лекцый аб шкодзе абортаў у школах для старэйшакласнікаў і навучэнцаў 1-2 курсаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Прычым лекцыі чытаюцца не толькі дзяўчатам, але і юнакам. Наступным этапам шырокай асветніцкай кампаніі, накіраванай на прапаганду сямейных каштоўнасцей, стане размяшчэнне плакатаў аб тым, хто са знакамітых людзей быў не першым і не адзіным дзіцем у сям'і.
У цяперашні час пры дзвюх гарадскіх паліклініках, дзе працуюць жаночыя кансультацыі, абсталююцца спецыялізаваныя кабінеты, дзе з жанчынамі, якія вырашылі зрабіць аборт, неўзабаве будуць працаваць псіхолаг і свяшчэннаслужыцель.
Цэнтр абароны жыцця і сямейных каштоўнасцей працягвае дзейнасць падобных цэнтраў, створаных у Расіі і Мінску.-0-
БЕЛТА
Псіхолагі і святары будуць працаваць пры жаночых кансультацыях у Наваполацку
2.10.20120 праглядаў