Адпачынак на Лепельшчыне не губляе сваёй папулярнасці сярод жыхароў Беларусі і блізкага замежжа. З перыяду з першага мая па дзявятае жніўня бягучага года ў Лепельскім ваенным санаторыі выдатна адпачылі і палепшылі сваё здароўе дзве тысячы 289 чалавек, з іх 50 працэнтаў – жыхары Беларусі, другая палова -- нашы суседзі з Расіі, у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамужына” штогод адпачывае каля сямі тысяч чалавек.

Найлепшы адпачынак

Новае абсталяванне

Для якаснага і дэталёвага абследавання хворых ва ўстанове аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” набываецца новае абсталяванне. Не так даўно былі набыты дзве эндаскапічныя відэастойкі, выкарыстанне якіх дапамагае ў больш дакладнай пастаноўцы дыягназу.

58 немаўлят

Лета нясе з сабой цёплыя пагодлівыя дні, выдатны ўраджай. Гэта цудоўная пара стала ўрадлівай і для работнікаў радзільнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”. У чэрвені тут з’явілася на свет 33 немаўляці, у ліпені – 21, а на працягу жніўня – чацвёра. У апошнім месяцы лета ў аддзяленні запланавана яшчэ больш за дваццаць родаў.

Прыцягваюць турыстаў

У дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Лепельскі лясгас” значная ўвага надаецца развіццю турыстычнага бізнесу, вядзенню паляўнічай гаспадаркі. Турысты з задавальненнем праводзяць вольны час у Доміку паляўнічага на маляўнічым узбярэжжы возера Доўгае, што на тэрыторыі Заазерскага лясніцтва. У маі тут адпачыла 66 чалавек, з іх васьмёра масквічоў, у чэрвені -- 55, у ліпені -- 87. Колькасць турыстаў за жнівень складзе 31 чалавек. Турыстычныя паслугі з пачатку мая па сённяшні дзень прынеслі лясгасу даход у суме 73 мільёны 808 тысяч рублёў. Даход ад вядзення паляўнічай дзейнасці за чэрвень і ліпень склаў 64,6 мільёна рублёў.