14 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пункты абмену валют ААТ "Прыёрбанк" аднымі з першых у Віцебску адрэагавалі на змяненне курса валюты, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як паведамілі ў банку, з 13.30 у трох пунктах абмену валют па выніках праведзенай Нацбанкам дадатковай валютнай сесіі тут выстаўлены курс пакупкі долара Br8350, продажу - Br8850, адпаведна еўра - Br11749 і Br12450, расійскага рубля - Br270 і Br325. У той жа час маніторынг працы пунктаў абмену валют іншых банкаў паказаў, што некаторыя з іх яшчэ не валодаюць інфармацыяй аб зменах курсаў валют.-0-

БЕЛТА