21 красавіка, Віцебск /Дыяна Курыла - БЕЛТА/. Пункты спрошчанага пропуску на беларуска-латвійскай мяжы будуць адкрыты на найбліжэйшыя выхадныя і святочныя дні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко.
У сувязі з пераносам рабочых і святочных дзён пункты спрошчанага пропуску на беларуска-латвійскай мяжы "Гаўрыліны" (Беларусь) - "Мейкшаны" (Латвія), "Друя" (Беларусь) - "П'едруя" (Латвія), "Плюсы" (Беларусь) - "Каплава" (Латвія) будуць працаваць 21, 22, 23, 24 красавіка, 29, 30 красавіка, а таксама 1, 4, 5, 6 мая.
У далейшым праца пунктаў спрошчанага пропуску будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме: пасля паступлення заявак ад мясцовых жыхароў.-0-
БЕЛТА
Пункты спрошчанага пропуску на беларуска-латвійскай мяжы будуць адкрыты на найбліжэйшыя выхадныя
21.4.20120 праглядаў