21 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Пункты спрошчанага пропуску на беларуска-латвійскім участку Дзяржаўнай мяжы ў сувязі з каляднымі святамі змянілі рэжым працы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага пагранічнага атрада.
Пункт спрошчанага пропуску "Гаўрыліны" (Беларусь) - "Мейкшаны" (Латвія) будзе працаваць 22, 23, 24 снежня з 9.00 да 17.00, пункт спрошчанага пропуску "Плюсы" - "Каплава" 22-26 снежня - з 9.00 да 17.00. На беларуска-літоўскім участку пункт спрошчанага пропуску "Відзы" - "Цвярячус" працуе штодня ў кругласутачным рэжыме.
Пагранічнікі нагадалі, што перасекчы мяжу ва вышэйпералічаных пунктах спрошчанага пропуску могуць толькі грамадзяне Беларусі і грамадзяне суседніх дзяржаў.-0-
БЕЛТА
Пункты спрошчанага пропуску на мяжы Беларусі і Латвіі перайшлі на калядны рэжым працы
21.12.20120 праглядаў