Адзіны рэестр пустуючых дамоў створаны ў Беларусі
У мэтах выяўлення, уліку і скарачэння колькасці пустуючых жылых дамоў, а таксама аўтаматызацыі працы, павышэння інфармаванасці грамадзян, забеспячэння абароны іх правоў і законных інтарэсаў створаны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Адзіны рэестр пустуючых дамоў», які акумулюе ўсю інфармацыю аб пустуючых дамах.
Доступ да рэестра – адкрыты і бясплатны. Кожны ахвотны зможа не толькі знайсці і паглядзець характарыстыкі таго ці іншага дома, але і ў рэжыме анлайн убачыць яго месцазнаходжанне, стан.
У цяперашні час Адзіны рэестр пустуючых дамоў ужо змяшчае інфармацыю аб пустуючых дамах, у тым ліку ў дачыненні да якіх праводзяцца мерапрыемствы па пошуку ўласніка, якія прызнаны пустуючымі, а таксама ў дачыненні да якіх прынята рашэнне аб іх продажы і якія валодаюць іншымі прыкметамі.
Інфармацыйны рэсурс актуалізуецца на пастаяннай аснове.
Для таго, каб трапіць у Адзіны рэестр пустуючых дамоў, неабходна зайсці на сайт eri2.nca.by і пры аўтарызацыі выбраць укладку «Увайсці як госць». Далей па фільтры можна выбраць параметры аб'ектаў, якія цікавяць.