БРСМ прадастаўляе шырокія магчымасці для працаўладкавання, нават за мяжой. Як адзначыў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў, сёлета ў складзе студатрадаў розных профіляў плануецца працаўладкаваць больш за 5 тыс. чалавек.

БРСМ прадастаўляе шырокія магчымасці для працаўладкавання, нават за мяжой. Як адзначыў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў, сёлета ў складзе студатрадаў розных профіляў плануецца працаўладкаваць больш за 5 тыс. чалавек.

У летнім скверы абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Шмырова адбылося ўрачыстае ўручэнне пуцёвак у «Працоўнае лета – 2021». Напутлівыя словы байцам сказаў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пянін.

– Няхай гэта лета стане для вас тым часам, калі вы зможаце знайсці сябра, пагутарыць, стаць бліжэй, – сказаў Уладзімір Пятровіч. – Бо акрамя працы будзе час і на адпачынак. Няхай праца пойдзе вам на карысць.

Па словах Уладзіміра Бабічава, студэнцкі атрад – гэта не толькі магчымасць цікава і з карысцю для сябе правесці летнія канікулы, але і новыя знаёмствы, сябры, каштоўны вопыт, карысныя навыкі, добрая зарплата і льготы з боку ўніверсітэта.

Ён таксама адзначыў, што абласной маладзёжнай будоўляй стануць – вуліца Гагарына ў Віцебску і корпус Полацкага кадэцкага вучылішча. Дарэчы, да работ па рэканструкцыі і рамонце апошняга будуць прыцягнуты студэнты ПДУ, якія аб'яднаны ў першы археалагічны атрад.

Таксама сёлета адновяць працу выязныя студэнцкія атрады. Нядаўна віцебскія хлопцы і дзяўчаты прыступяць да працы ва Усерасійскім цэнтры «Арляня». Працоўныя месцы там прадастаўлены 90 студэнтам у сэрвісных атрадах, 14 – у педагагічным.

Два атрады з Полацкага дзяржуніверсітэта – «Эўрыка» і «Зодчыя» – з чэрвеня па жнівень будуць працаваць на Усебеларускай маладзёвай будоўлі ў Астраўцы.

З чэрвеня па жнівень тры атрады, сфарміраваныя са студэнтаў ВДУ імя П. Машэрава, ВГТУ і Полацкага дзяржуніверсітэта, атрымаюць працоўныя навыкі, працуючы на прадпрыемстве «Атлант». Трэба адзначыць, што ахвотных трапіць туды было шмат. Летась штомесячная зарплата ўдзельнікаў атрада склала 1000 рублёў, студэнты былі забяспечаны бясплатным жыллём. У іх была магчымасць наведваць трэнажорную залу і басейн.

Ветэран камсамольскага руху Зоя Крот пажадала юнакам вытрымаць экзамен у чарговым працоўным семестры, атрымаць добры заробак, заслужаныя ўзнагароды і павагу, вярнуцца да вучобы з выдатным настроем.

Будучыя байцы студатрадаў прынялі ўдзел у пешай экскурсіі па маршруце вул. Леніна – Суворава – абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Шмырова з наведваннем памятных мясцін Віцебска.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by