Сёння праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку ДТЗ, здзейсненых у стане ап'янення, пад дэвізам "Спыні бяду!"

Нетрызвое кіраванне - самае грубае парушэнне дзеючых Правілаў.

Пад уплывам алкаголю ўспрыманне рэчаіснасці скажаецца, а хуткасць рэакцыі зніжаецца. Усё гэта не дазваляе кіроўцу правільна ацаніць сітуацыю на дарозе і прыводзіць да аварыі.

За кіраванне транспартам у стане ап'янення прадугледжана адказнасць у залежнасці ад канцэнтрацыі спірту ў крыві або яго пароў у выдыханым паветры:

ад 0,3 да 0,8 праміле - 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на тры гады;

звыш 0,8 праміле - 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на пяць гадоў.

Калі вам стала вядома, што за рулём знаходзіцца нецвярозы або беспраўнік - паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або ў чат-бот "Мы заўсёды побач!"