Для правядзення праверачных мерапрыемстваў па пытаннях функцыянавання аграпрамысловага комплексу створана рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, МУС і Следчага камітэта.

Для правядзення праверачных мерапрыемстваў па пытаннях функцыянавання аграпрамысловага комплексу створана рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, МУС і Следчага камітэта. Аналагічныя групы створаны ў абласцях. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Сяргей Федчанка.

З заўтрашняга дня рабочыя групы прыступяць да вывучэння сітуацыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Мерапрыемствы будуць праводзіцца ў форме маніторынгаў. Асноўны акцэнт правяраючыя зробяць на праблемных пытаннях, агучаных на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны.

Сяргей Федчанка адзначыў, што нароўні з кантролем за гатоўнасцю гаспадарак да правядзення вясенняга севу і арганізацыяй пасяўной кампаніі будуць вывучаны пытанні эфектыўнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай базы гаспадарак (тэхнікі, сельгас­аб'ектаў), навядзення парадку на зямлі, недапушчэння фактаў прыпісак, своечасовасці выплаты заработнай платы работнікам, захаванасці паліва.

Як запэўніў эксперт, рабочымі групамі будуць прымацца ўсе меры для ўстаранення выяўленых недахопаў у максімальна кароткія тэрміны. службовыя асобы, вінаватыя ў парушэнні заканадаўства і безгаспадарнасці, будуць прыцягнуты да адказнасці.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)