У Камітэце дзяржкантролю адбылося пасяджэнне, на якім былі разгледжаны пытанні арганізацыі праверачных мерапрыемстваў у школах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў КДК.
Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ўжо ў бліжэйшы час для гэтых мэт будзе створана міжведамасная рабочая група на чале з намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандрам Курлыпа і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. У яе склад увойдуць прадстаўнікі КДК, апарату Савета Міністраў, Мінадукацыі, Мінздава, Мінжылкамгаса, МУС, МНС, Дзяржстандарту.
У рэгіёнах будуць сфарміраваны аналагічныя групы. Іх агульная задача - вывучыць пытанні забеспячэння належных умоў знаходжання дзяцей у школах у адпаведнасці з дзяржстандартамі. Гаворка ідзе пра стан сістэм ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння, выкананні санітарных нормаў і правіл, патрабаванняў бяспекі.
Праверачныя мерапрыемствы пройдуць у лістападзе-снежні бягучага года ва ўсіх школах краіны.
У бліжэйшы час у КДК і абласных камітэтах дзяржкантролю будуць арганізаваны гарачыя лініі, на якія жыхары змогуць паведамляць аб праблемах у функцыянаванні школ.-0-