4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пераносіцца працоўны дзень з панядзелка 2 ліпеня 2012 года на суботу 30 чэрвеня. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 1 чэрвеня 2012 года №515, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Дадзеным дакументам прадастаўлена права арганізацыям рэспублікі з улікам іх спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць працоўны дзень у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-

БЕЛТА