3 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Работа па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця прыватнай ініцыятывы ў Беларусі будзе працягнута. Пра гэта заявіў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Уладзімір Зіноўскі на пасяджэнні савета на тэму "Прыватныя інвестыцыі як фактар сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", якое прайшло сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады прадугледжвае стварэнне спрыяльных умоў для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і павелічэння прытоку інвестыцый у эканоміку. Інвестыцыйная палітыка краіны захавае арыентацыю на ўнутраныя фінансавыя рэсурсы, а таксама на актывізацыю інвестыцыйнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Для забеспячэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату нароўні з працягам працэсаў лібералізацыі эканомікі і прыватызацыі дзяржуласнасці ў праекце праграмы ставіцца задача аптымізацыі падатковай сістэмы, справаздачнасці і адміністрацыйнага кантролю. Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце мер у галіне забеспячэння правоў уласнасці, далейшага спрашчэння доступу інвестараў да рынку нерухомасці і зямельных участкаў. Сур'ёзныя меры па паляпшэнні ўмоў інвесціравання прадугледжвае таксама праект Дырэктывы №4, накіраванай на развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці, падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі.
Падчас выязнога пасяджэння члены савета падзяліліся вопытам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем айчынных інвестыцый. З улікам выказаных пажаданняў плануецца сфарміраваць прапановы па ўдасканаленні ўмоў для актывізацыі дзейнасці айчынных прыватных інвестараў, якія будуць накіраваны ў органы дзяржкіравання.
Пасяджэнне прайшло на віцебскім прадпрыемстве "Марка", якое, на думку Уладзіміра Зіноўскага, служыць яркім прыкладам таго, як беларускі бізнес укладвае фінансавыя рэсурсы ў развіццё ўласнай вытворчасці і, такім чынам, у развіццё краіны.
СААА "Марка" з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў абутку. У яго склад уваходзіць каля 10 прадпрыемстваў, у тым ліку тры абутковыя фабрыкі. Па выніках 2009 года "Марка" выпусціла 3,5 млн. пар абутку, павялічыўшы аб'ём вытворчасці амаль на 0,5 млн. пар у параўнанні з 2008 годам.-0-
БЕЛТА
Работа па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця прыватнай ініцыятывы ў Беларусі будзе працягнута
3.11.20100 праглядаў